Курс па гісторыі фатаграфіі ад БАЖ

117

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачынае бясплатны інтэнсіўны курс “Фотагісторыя па пунктах” для журналістаў і тых, хто ўжо авалодаў фотамайстэрствам. Курс “Фотагісторыя па пунктах” пачнецца 8 снежня 2018 года ў Мінску і скончыцца 20 студзеня 2019 г. у Вільні. Заняткі будуць праходзіць у Мінску па суботах з 14.30 да 19.00.

Для каго:

  • журналісты;
  • студэнты факультэтаў журналістыкі, якія валодаюць навыкамі фатаграфіі.

Умовы:

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Падаць заяўку можна тут. Дэдлайн – 4 снежня, 24:00.

Падрабязней пра курс “Фотагісторыя па пунктах” – тут.