Курс “Жанчыны і палітыка: Місія (Не)выканальная?”

Міжнародны рэспубліканскі інстытут IRI распачынае сэрыю трэнінгаў і шукае актыўных жанчын з палітычных партый і з сэктару НДА.

Колькасць: чатыры трохдзённых сэсіі.
Калі: першая сэсія адбудзецца 28-30 сакавіка 2018 году, другая – цягам другога тыдня траўня, трэцяя – напрыканцы чэрвеня, апошняя сэсія пройдзе ў ліпені.
Дзе: Вільня.

Мэта праекта – асвета маладых жанчын у сферы палітычных працэсаў, заахвочванне іх сумесных намаганняў па рашэнні гендэрных пытанняў, а таксама пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын. Серыя навучальных заняткаў таксама будзе закранаць тэмы палітычнай філасофіі, тэорыі і ідэалогіію Удзельнікі абмяркуюць і эканамічныя пытанні, якія закранаюць беларускіх жанчын, у тым ліку пра ярка выяўлены разрыў у аплаце працы ў мужчын і жанчын, а таксама і пра дыскрымінацыйную практыку найму і прасоўвання на рынку працы.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • прадстаўніцы палітычный партый і недзяржаўный арганзацый;
  • магчымасць прысутнічаць на ўсіх сустрэчах.

Для ўдзелу трэба даслаць матывацыйныя лісты па адрасе s.gatalskaya@gmail.com (Святлана Гатальская). Дэдлайн падачы заявак: 2 сакавіка 2018.

Больш падрбязнасцей па спасылцы.