Курсы гішпанскай ад валанцёра Пабла

Усе, хто жадаюць вывучыць гішпанскую, ды яшчэ з носьбітам мовы, запрашаюцца на адмысловыя курсы.

Прыём заявак працягваецца ў групы для пачаткоўцаў.

Выкладчык – валанцёр з Мадрыда Пабла.

Заняткі будуць праходзіць па аўторках а 18:30 непадалёк ад станцыі метро “Плошча Перамогі”.

Каб далучыцца да групы, неабходна:

  • ведаць гішпанскую на ўзроўні А1 і мець некаторае ўяўленне пра ўзровень А2;
  • валодаць ангельскай на ўзроўні В1 (але гэты пункт абмяркоўваецца);
  • ведаць формы дзеясловаў цяперашняга часу (presente del indicativo) і ўмець спрагаць правільныя дзеясловы (verbos regulares) -ar -er -ir.

Калі вы адчуваеце ў сабе моц і жадаеце вучыць гішпанскую далей, пішыце Пабла на пошту paubelarus@gmail.com.