Кепская рэклама, добрая рэклама? Беларуска-польска-нямецкая сустрэча моладзі

Міжнародны Дом сустрэчаў моладзі ў Мікушэва запрашае на адукацыйны семінар, прысвечаны рэкламе.

Калі: 17-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Патсдам, Нямеччына.

Да ўдзелу запрашаецца зацікаўленая моладзь ва ўзросце 18-25 гадоў з шэнгенскай візай.

Рэклама – што яна паказвае, што дае? Што мы самі можам з ёй зрабіць? Ад рэкламы немагчыма ўцячы. Яна паўсюль. Яна фармуе наш вобраз свету і ўплывае на нашую падсвядомасць. У трынацыянальнай групе ўдзельнікі будуць шукаць новыя перспектывы бачання на нямецкую, польскую і беларускую рэкламу. Для каго яна створаная? На каго павінная ўплываць? Ці заўсёды рэклама ўсё пралічвае, ці мае яна сумленне?

Разам удзельнікі адшыфруюць мову рэкламы, адкрыюць стэрэатыпы і механізмы, што ёй кіруюць, а таксама падумаюць, як стварыць добрую, талерантную і сацыяльна адказную рэкламу.

Сустрэча скіраваная на тых, хто хоча выйсці за ўласныя межы і быць актыўным ў абшары публічнай дзейнасці.

Працоўнымі мовамі сустрэчы будуць нямецкая, польская, беларуская і ангельская. Веданне замежных моваў (апроч ангельскай) не з’яўляецца ўмовай удзелу.

Для ўдзельнікаў/удзельніц з Беларусі праграма з’яўляецца бясплатнай, аднак яны самастойна мусяць пакрыць частку коштаў на падарожжа (каля 50%) і страхоўку.

Як падацца

  • клікнуць на спасылку “Падаць заяўку”
  • запоўніць фармуляр

У полі Comments напісаць кароткую матывацыю, да 500 знакаў, чаму вы жадаеце ўзяць удзел у праекце.

Дэдлайн – 1 лістапада 2017 года.