Лабараторная Аўстралія
- 14.03.2016
- Стыпендыі

496
- магістранты, студэнты
- Аўстралія
- цягам году
- ангельская
- 31.12.2016
- scholarships.curtin.edu.au
Аўстралійская даследчая рада (ARC) прапаноўвае PHD-стыпендыі на даследванні працэсаў навучання працы ў лабараторыі.
Мэта праграмы — даследаваць сістэму працы студэнтаў у лабараторыі і шляхі перанясення яе ў анлайн-прастору.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатна скончыць універсітэт па тэхнічнай спецыяльнасці (хімія, фізіка, інжынерыя);
- мець досвед працы ў лабараторыі (ва ўніверсітэце);
- валодаць метадамі працы з кампутарнымі прыладамі;
- мець выдатныя пісьмовыя ды вусныя камунікацыўныя навыкі, якія будуць падцверджаны, напрыклад, праз дыпломную працу ці прэзентацыю.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыятам будзе пакрывацца кошт на навучанне і выдавацца $26 300 штогод цягам праекту (тры года).
Заяўкі прымаюцца цягам году.
Больш падрабязнасцей на старонцы праграмы.
Глядзіце таксама: