“Лапа закону” шукае валанцёраў

Юрыдычная служба “Лапа закону” запрашае ўсіх неабыякавых да пакінутых катоў і сабак далучыцца да Школы валанцёраў.

Школа навучыць:

  • як дзейнічаць, калі з жывёламі абыходзяцца жорстка;
  • узаемадзейнічаць з органамі ўлады па пытаннях правоў жывёлаў;
  • маніторыць парушэнні адлову і кансультаваць па гэтых выпадках.

Праграма навучання прадугледжвае вочныя сустрэчы і семінары, практыку ў рэальных сітуацыях, а таксама вебінары і відэа-лекцыі.

Каб стаць валанцёрам ініцыятывы, неабходна падаць заяўку.

Першая сустрэча адбудзецца ўжо 6 лістапада.

З усімі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас zoonetwork.by@gmail.com альбо па тэлефонах +375 29 156 32 77 (Настасся), +375 25 755 48 87 (Аліна).