Ларп на няпростую тэму

Жывая Бібліятэка Беларусь далучаецца да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі 2019 і запрашае прыняць удзел у ларпе на тэму найвышэйшай меры пакарання ў Беларусі

Ларп (Live Acting Role Play) – гэта ролевая гульня жывога дзеяння, калі ўдзельнікі і ўдзельніцы гуляюць не па загадзя напісаным сцэнары, а згодна з матывацыяй персанажа і ўласным жаданнем. Падчас ларпа вы зможаце зразумець перакананні прыхільнікаў_ц і праціўнікаў_ц смяротнага пакарання, пражыць 10 хвілін чалавека, якога ледзьве не пакаралі смерцю ці які трымае варту ля камераў смертнікаў.

У ларпе прымуць удзел эксперт_кі кампаніі супраць смяротнага пакарння ў Беларусі, якія дапамогуць перад гульнёй паглыбіцца ў кантэкст адпраўлення смяротных прысудаў.

Удзел бясплатны, аднак варта зарэгістравацца па спасылцы.

Калі? 8 кастрычніка, 19:00
Дзе? Тэрыторыя Правоў (Мінск, вул. Ложынская, 16-404)