Лідарскі форум у Грузіі (а пасля – навучальны візіт у Швецыю)

Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі ладзіць Тбіліскі форум трансфармацыйнага лідарства.

Форум пройдзе ў два этапы: форум у лістападзе 2018 года ў Тбілісі і навучальны візіт у лютыі 2019 года ў Стакгольм.

Мэта форуму – палепшыць разуменне палітычных і эканамічных пераўтварэнняў маладых лідараў і лідарак з краінаў Усходняга партнёрства і 4-х краінаў ЕЗ, паглыбіць іх веды аб палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай дынаміцы ва Ўсходнім і Заходнім рэгіёнах.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія працуюць ва ўрадавых установах, адукацыйных установах, прыватных арганізацыях і НДА.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – 24-35 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Як падацца

Неабходна падрыхтаваць сваю матывацыю да ўдзелу і CV з дума рэкамендацыямі. Іх неабходна даслаць на е-адрас gissinstitute@gmail.com з тэмай ліста TTLF 2018 – Application.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і транспарт.

Дэдлайн падачы заявак – 7 верасня 2018 года.

Падрабязнасці ёсць тут.