Лідарства ў мясцовых супольнасцях: адукацыйны курс

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на адукацыйны курс “Лідарства ў мясцовых супольнасцях”.

Калі: красавік – кастрычнік 2018 года.
Дзе: Беларусь.

З удзельнікамі будуць працаваць беларускія і міжнародныя эксперты і эксперткі, якія раскажуць і пакажуць, якія падыходы і інструменты эфектыўны на мясцовым узроўні.

Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам і ўдзельніцам развіць лідарскія здольнасці і садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці, эфектыўнасці і ўплывовасці мясцовых супольнасцяў у Беларусі.

Каму будзе цікава?

Да ўдзелу ў праграме «Лідарства ў мясцовых супольнасцях» запрашаюцца ўсе актыўныя людзі, якія займаюцца паляпшэннем жыцця сваіх суполак ці хочуць пачаць гэта рабіць. Заяўкі на ўдзел у праграме могуць падаваць як асобныя людзі, так і каманды (ініцыятыўныя групы) з 2-3 чалавек.

Папярэднія даты сэсій праграмы:

27-29 красавіка 2018, Што такое мясцовая супольнасць і ацэнка яе патрэбаў;

15-17 чэрвеня 2018, Планаванне работы ў мясцовай супольнасці: ад ідэй да дзеянняў;

3-5 жніўня 2018, Групавая фасілітацыя і публічныя выступы;

12-14 кастрычніка 2018, Адвакатаванне і праца са СМІ.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары праграмы часткова пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў. Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у праграме – 20 BYN за кожную сесію.

Дэдлайн падачы заявак – 20 сакавіка 2018.