Лідары новага пакалення: варкшоп у Парыжы

McKіnsey запрашае студэнтак і маладых прафесіяналаў з лідарскім патэнцыялам на варкшоп у Парыж.

McKіnsey прапануе даследаваць важнасць жанчын у кіраванні і іх уплыў на эканоміку, сфармаць свой уласныя стыль кіраўніцтва і зразумець, як McKinsey можа дапамагчы павысіць патэнцыял.

Удзельніцы атрымаюць шанец паўдзельнічаць у групавых сесіях, варкшопах і дыскусіях.

Запрашаюцца таленавітыя жанчыны з Еўропы, Бліжняга Усходу і Паўночнай Афрыкі, якія з’яўляюцца студэнтамі, магістрантамі ці аспірантамі любой дысцыпліны і спецыяльнасці і прафесіяналы з вопытам менш за 6 гадоў.

Праграма шукае жанчын, якія:

  • актыўна шукаюць шляхі развіцця свайго патэнцыялу;
  • крэатыўна глядзяць на рэчы;
  • любяць працаваць з іншымі людзьмі;

Варкшоп адбудзецца 12-14 траўня ў Францыі.

Неабходныя дакументы:

  • СV з дадзенымі аб адукацыі (уключна са ступенямі);
  • матывацыйны ліст (1 старонка) з абгрунтаваннем, чаму вы жадаеце ўдзельнічаць, і кароткім апісаннем праблемнай сітуацыі, дзе вы зможаце прадэманстраваць свае якасці;
  • акадэмічныя занатоўкі.

Заяўкі прымаюцца на e-mail next-generation-women@mckinsey.com.

Дэдлайн – 8 сакавіка.

Больш інфармацыі па спасылцы.