Лінгвістычныя летнікі ў Польшчы

“Мост ангельскай мовы і культуры” – выдатная магчымасць для дзяцей пераадолець моўны бар’ер, адпачыць, падцягнуць веды па ангельскай з дапамогай носьбітаў мовы з Сінгапура, ЗША, Кітая, Нарвегіі, Францыі ды іншых краін.

У летні перыяд 2017 года ў Польшчы будзе арганізавана 3 міжнародныя дзіцячыя летнікі па навучанні размоўнай ангельскай.

Акрамя традыцыйнага летніка ў Пулавах, плануецца арганізаваць два пілотныя лагеры ў Лебе (на беразе Балтыйскага мора) і ў Закапанах (Карпаты).

Выкладанне ў лагерах будзе праходзіць штодзённа да абеду ў міні-групах, а таксама пасля абеду  і ўвечары ў актыўнай форме з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання з поўным пагружэннем у моўнае асяроддзе. Культурная праграма ўключае ў сябе магчымасць  навучання скалалазанню і навыкам выжывання ў дзікай прыродзе, наведванне аквапарка і арганізацыю экскурсій не толькі па Польшчы, але і ў Славенію ды Аўстрыю (у залежнасці ад абранага летніка).

У сярэднім у адной групе – 5 чалавек, таму выкладчыкі могуць знайсці час для кожнага дзіцяці, што робіць заняткі больш эфектыўнымі. Падвысіць навыкі  валодання замежнай мовай дапамагае таксама камунікацыя з суседзямі па пакоі з розных краін свету. Гарманічнае спалучэнне розных відаў дзейнасці пераўтварае кожны дзень у летніку “Мост ангельскай мовы і культуры” ў захапляльнае падарожжа.

Як падацца

Для ўдзелу неабходна перайсці па спасылцы (асобная анкета на кожны летнік) і запоўніць анлайн-анкету да 1 траўня 2017 года. Звяртаем увагу, што арганізатары не будуць разглядаць анкеты, запоўненыя не цалкам або некарэктна.

Усе адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы пасля 10 траўня 2017 года атрымаюць афіцыйныя пісьмовыя падцверджанні і запрашэнні з далейшымі інструкцыямі. Падрабязная інфармацыя і запрашэнні таксама будуць размешчаны на сайце Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА (belau.info) ў раздзеле “Анонсы”.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць сябрам БеЛАЮ. Калі ваша дзіця пакуль не належыць да Беларускай асацыяцыі Клубаў ЮНЕСКА, дастаткова напісаць заяву;
  • вывучэнне ангельскай мовы на працягу як мінімум аднаго года;
  • аплата ўнёску за ўдзел у праекце;
  • праходжанне тэста па ангельскай мове (вынікі тэста не ўплываюць на адбор, тэст праходзяць з мэтай выяўлення ведання ўзроўню ангельскай мовы і падрыхтоўкі для вашага дзіцяці індывідуальнай праграмы) ;
  • згода бацькоў на ўдзел дзяцей ў лагеры (адсканаваны дакумент).

Пра папярэдні праект можна прачытаць у блогу праекта, 2016 год – polarus2016.wordpress.com.

Міжнародны лінгвістычны летнік “Мост ангельскай мовы і культуры” (Рэспубліка Польшча)

Калі: 24 чэрвеня-8 ліпеня 2017 года
Узрост: 12-15 гадоў
Дзе: горад Пулавы/Наленчуў, Цэнтральная Польшча.
Кошт: прыблізны кошт 450 еўра ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.

Электронную анкету можна знайсці тут.

Міжнародны лінгвістычны летнік “Мост ангельскай мовы і культуры” (Балтыйскае ўзбярэжжа, Польшча)
Калі: 9-23 ліпеня 2017 года
Узрост удзельнікаў: 15-18 год
Дзе: горад Леба, Балтыйскае узбярэжжа
Прыблізны кошт у 600 еўра  ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.

Электронную анкету можна знайсці тут 

Міжнародны лінгвістычны летнік “Мост ангельскай мовы і культуры” (Карпаты,  поўдзень Польшчы)
Калі: 6-19 жніўня 2017 года
Узрост: 15-18 лет
Дзе: Закапаны, поўдзень Польшчы, Карпаты.
Прыблізны кошт у 600 еўра  ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.

Электронную анкету можна знайсці тут

Па ўсіх дадатковых пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да Пакрэпы Андрэя:

Паводле by.odb-office.eu