Ліпень.PRO чакае цябе!

Што такое Лiпень.PRO? Гэта самая добразычлівая і незвычайная бізнес-тусоўка Беларусі, падказваюць арганізатары, а таксама абяцаюць дзьве ночы ў глухім лесе без электрычнасці, інтэрнэту, мяккага ложка і лядоўні.

Зоркамі форуму, як і ў мінулыя гады, будуць спікеры. Гэта людзі, якія здолелі зламаць сцены, прайсці ўсе перашкоды і дамагчыся поспеху ў любімай справе:

  • Алеся Дуброўская без сувязяў, грошау, не ведаючы ангельскай мовы, без адзінай капейкі на рэкламу здолела раскруціць свой бізнэс у Дубаі.
  • Міхаіл Мыснік за чатыры месяцы вывучыў праграмаванне і з работніка завода ператварыўся ў праграміста IOS ў кампаніі EPAM. За два гады вывучыў англійскую і нямецкую мовы да ўзроўню B1 і дасягнуў яшчэ 54 пастаўленых мэтаў. За 45 дзён падрыхтаваўся ды прабег свой першы паўмарафон (21 км). Звольніўся з IT кампаніі і адкрыў уласны бізнес-праект.
  • Дзмітрый Смірноў больш за ўсё калісьці баяўся выступаць перад людзьмі – сёння працуе на радыё, вядзе трэнінгі і любіць размаўляць з аўдыторыяй.

Усе яны і яшчэ каля двух дзесяткаў спецыялістаў у сваіх сферах падзеляцца асабістымі сакрэтамі таго, як змагацца са страхамі, дамагацца жаданага ў бізнесе і за яго межамі.

Шмат майстар-класаў будзе прысвечана трэндавым тэмам і міжнароднаму вопыту. Так, прафесар Універсітэта Джорджа Вашынгтона (Вашынгтон, ЗША) раскажа пра тое, як Big Data Analytics дапамагаюць малому бізнесу: дылерам па продажы патрыманых аўтамабіляў, сямейным бізнэсам па здачы кватэр, піцэрыям, рэстаранам здаровай ежы і нават заапарку.

Таксама з ЗША высадзіцца на бізнес-форум Лiпень.PRO і Мікіта Мiкадо -прадпрымальнік, заснавальнік стартапа PandaDoc, які нядаўна прыцягнуў чарговыя інвестыцыі-15 мільёнаў даляраў. Ён раскажа пра свае метады пошуку інвестараў.

Іншыя эксперты раскажуць пра блокчэйны, бiткойны, Agile і іншыя феномены, пра якія мы ўвесь час чуем, але не заўсёды разумеем, як яны працуюць.

Акрамя таго, удзельнікі, якіх будзе больш за 200 чалавек, змогуць пазнаёміцца ​​і абмяняцца досведам паміж сабой. Для гэтага на тэрыторыі летніку арганізавана кальян-зона, кава-зона, лазня, канцэртная пляцоўка. Любімыя хіты выканае запальны Кавер-гурт «Бугі-бэнд».

Лiпень.PRO адрозніваецца ад іншых бізнес-форумаў тым, што тут заўсёды ёсць альтэрнатыва. Майстар-класы па бізнесе можна чаргаваць з майстар-класамі па самых неверагодным дысцыплінах. Напрыклад, майстар-клас па гульні на глюкофонах альбо майстар-клас па Крава-мага. Цікава, што гэта такое? Даведаешся на Лiпень.PRO!

Бадзерую руханку і прафесійную прабежку забяспечыць Акадэмія бегу YOUCAN. Удзельнікаў таксама чакаюць спартыўныя гульні, квэсты, прыгодніцкія гонкі, кіно пад адкрытым небам, песні пад гітару ля вогнішча і шмат чаго іншага!

Глядзі, чытай, вывучай і прыязджай у вялікую бізнес-сям’ю Лiпень.PRO 28-30 ліпеня!

Лакацыя: маляўнічыя мясціны на Іслачы (50 км ад Мінску)

Купіць квіток і даведацца больш можна тут.