Лістапад пачынаецца з HOMO LUDENS

Лятучы ўніверсітэт распачынае лістападаўскую серыю лекцый з прамовы Таццяны Валадажскай HOMO LUDENS як антрапалагічная перспектыва”.

Сустрэча адбудзецца 4 лістапада а 18.30.

 

  • Як звязаць выклікі, з якімі сутыкаецца сучасны чалавек, з сутнаснымі характарыстыкамі гульні, схаванымі ад нас “несур’ёзнасцю” гэтай з’явы?
  • Які ён – “чалавек гуляючы” (“Homo Ludens”)?
  • Як ён авалодвае светам?
  • Як ён стварае новыя сусветы?
  • Як ён вырашае праблемы і як будуе сваё мысленне?
  • Як ён нясе адказнасць?
  • Ці можа гульня стаць ладам жыцця?

Лятучы ўніверсітэт запрашае паразважаць над гэтымі пытаннямі на чарговай адкрытай лекцыі ад каардынатара, метадолага Таццяны Вадалажскай.

Усіх зацікаўленых просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца мерапрыемства будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.