Лондан і Thomson Reuters навучаць

Фундацыя “Thomson Reuters” запрашае журналістаў і прадстаўнікоў СМІ ў Лондан на варкшоп “Падрыхтоўка рэпартажаў пра табу“.

Варкшоп адбудзецца з 11 па 15 ліпеня 2016 года. Удзельнікі даведаюцца, як асвятляць адчувальныя тэмы кампетэнтна і незаангажавана.

Тэмы навучання:

  • планаванне і канцэпцыя журналісцкай гісторыі;
  • тэхніка інтэрв’ю;
  • пошук шматлікіх крыніц для расповеду пра адчувальныя праблемы і г.д.

Навучэнцы мусяць прапанаваць ідэі (тэмы) рэпартажаў, якія стануць фокусам навучальнай праграмы. Падчас інтэнсіўнага варкшопу ў Лондане ўдзельнікі мусяць развіць і ўдасканаліць ідэі навінавых гісторый і заявіць іх рэдакцыйнай камандзе журы фундацыі “Thomson Reuters“.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • працаваць у нацыянальных медыях краінаў, якія развіваюцца, альбо краінах пераходнага палітычнага перыяду;
  • вольна валодаць ангельскай мовай;
  • мець досвед працы ў медыяарганізацыі на працягу мінімум 1 года ва ўмовах поўнай занятасці (фрылансеры таксама могуць удзельнічаць). Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у медыях любой формы (друк, ТБ, радыё, анлайн) і маюць матывацыю да незаангажаванага асвятлення адчувальных тэмаў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу і забяспечваюць грашыма на штодзённыя выдаткі.

Каб падаць заяўку, неабходна:

  • прадставіць 2 прыклады сваіх матэрыялаў (памер файла – максімум 5 Мб);
  • даслаць ліст-дазвол ад рэдактара СМІ са згодай на ўдзел у навучальнай праграме і публікацыю/распаўсюд навінавых гісторый пасля завяршэння варкшопу;
  • прапанаваць гісторыю па тэме, якая зрэдку асвятляецца ў роднай краіне.

Падаць заўку можна на гэтай старонцы. Больш інфармацыі пра варкшоп – тут.

Дэдлайн – 25 красавіка 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu