Лекцыя-дыскусія пра клімат з замежнымі экспертамі

Усіх зацікаўленых запрашаюць на публічную лекцыю-дыскусію “Клімат мяняецца. Ці мяняемся мы?” з запрашэннем вядучых экспертаў ў галіне клімату і энергетыкі.

Калі: 6 ліпеня 2017 года, а 18.30.
Дзе: Event-Space (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16а).

У Мінск завітаюць вядучыя эксперты: Аляксей Какорын (геафізык, аўтар IPCC, кіраўнік праекта “Клімат і энергетыка” WWF Расіі) і Міхаіл Юлкін (бізнесмен, кіраўнік Працоўнай групы па пытаннях змены клімату Расійскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў).

Арганізатары мерапрыемства: таварыства “Зялёная сетка”, Лятучы ўнівэрсітэт сумесна з Пасольствам Францыі ў Беларусі і праектам “Навука па-за сабой”.

Уваход на мерапрыемства вольны, але пажадана папярэдняя рэгістрацыя.