Лекцыя і дыскусія пра гуманную наркапалітыку

Гуманная наркапалітыка: у чым яе асаблівасць і эфектыўнасць?

  • Што атрымаецца, калі будаваць наркапалітыку з аглядкай на здароўе і правы чалавека?
  • Як выкананне правоў чалавека дапамагае знізіць абарот наркотыкаў?
  • Чаму медыцынская дапамога і сацыяльная падтрымка настолькі істотныя для людзей з нарказалежнасцю?

19 лістапада ў межах Неафіт | персанальная выстава Юры Шуста Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае ўсіх жадаючых на публічную лекцыю і дыскусію аб наркапалітыцы, заснаванай на правах чалавека і здароўе.

Мы абмяркуем сэнс тэрміна “дэкрыміналізацыя”, сутнасць падыходу «put people first», важнасць доступу да медыцынскіх паслуг для нарказалежных. А яшчэ пагаворым аб прагрэсіўным міжнародным досведзе працы з наркатэматыкай ў іншых краінах.

Людзям з нарказалежнасцю патрэбныя лячэнне, рэабілітацыя і прафілактыка. Даследаванні ААН пацвярджаюць, што лячэнне пазбаўляе ад залежнасці больш людзей, чым турма. А яшчэ эфектыўнае лячэнне нарказалежнасці – гэта выгадная альтэрнатыва крымінальнаму пакаранню.

Прыходзьце і даведайцеся, як гэта працуе. Распавядаюць прадстаўнікі агенцтваў ААН у Беларусі і грамадскага аб’яднання “Пазітыўны рух”.

Калі: 19.11.2019

Пачатак: 19.00

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, Кастрычніцкая, 19)

Уваход вольны, па рэгістрацыі

Сустрэча ў Facebook