Лекцыя пра кібербяспеку

Публічная лекцыя «Як займацца кібербяспекай там, дзе гэта нікому (пакуль) ня трэба” ад Армана Абдрасілава, дырэктара Цэнтру аналіза і даследавання кібератак (Астана, Казахстан) адбудзецца 18 верасня ў Мінску

Спікер распавядзе пра тое, як пабудаваць сістэму рэагавання на кібер-здарэнні ва ўмовах, калі прыходзіцца даказваць дзяржаве і бізнесу яе неабходнасць. Вы даведаецеся пра тое, як працаваць, калі адсутнічае публічны дыялог пра кібербяспеку.

На лекцыі можна будзе абмеркаваць наступныя пытанні:

  • Якую ролю мае дзяржава, бізнес і грамадская супольнасць у развіцці галіны кібербяспекі
  • як усвядоміць неабходнасць сумесных дзеянняў усіх зацікаўленх бакоў для забяспечання сістэмы бяспекі ад кібер-пагроз
  • што можа зрабіць грамадская супольнасці, каб запусціць дыялог

Дзе: Галерэя TUT.BY ( г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, бізнес-цэнтр «Omega Tower», 9-й паверх)
Калі: 18:00, 18 верасня