Лекцыя пра няроўнасць і папулізм ад Liberal Arts

16 кастрычніка пры падтрымцы Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі пройдзе лекцыя Вольгі Шпарагі, прысвечаная узмацненню папулізму, правых партый і іншым пашыраным палітычным працэсам у заходніх краінах – Велікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, ЗША і інш.

Вольга Шпарага – філосаф, кандыдат філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ECLAB. Падчас лекцыі Вольга будзе разглядаць працэсы ўтварэння глабальнай няроўнасці, якая, у сваю чаргу, спрыяе развіццю “новай-старой” палітыкі культурнай ідэнтычнасці і суверэнітэту, патлумачыць пазіцыю вядучых даследчыкаў сацыяльнай няроўнасці і еўрапейскіх грамадстваў. Акрамя таго, лектарка ўзгадае беларускі кейс.

Умовы:

Лекцыя “Ад глабальнай няроўнасці да глабальнага папулізму?” пройдзе 16 кастрычніка  ў 19:00 у прасторы PUNKT. Уваход на лекцыю вольны, але арганізатары просяць наведвальнікаў рэгістравацца (спасылка – тут).

Падрабязней пра лекцыю “Ад глабальнай няроўнасці да глабальнага папулізму?” – тут і тут.