Лекцыя пра негвалтоўную камунікацыю

Цэнтр ZenFish запрашае на бясплатную лекцыю “Негвалтоўная камунікацыя” 15 лютага (19.00-20.00)

Пра тое, як можна развіваць і выкарыстоўваць навыкі негвалтоўных зносін у асабістых адносінах і на працы, распавядзе Таццяна Пуцяціна – магістар практычнай псіхалогіі, спецыяліст па экзістэнцыяльнаму кансультаванню, асабістаму развіццю і профарыентацыі. На лекцыі вы даведаецеся, як экалагічна і адкрыта выказваць свае патрэбы, як распазнаць у сабе пасіўную агрэсію і аддзяляць ацэнку ад фактаў.

Каму будзе цікавай лекцыя?

  • тым, у каго ёсць цяжкасці і непаразуменні ў камунікацыях;
  • тым, хто пакутуе ад пасіўна-агрэсіўных паводзін;
  • тым, хто хоча палепшышь якасць узаемаадносін з блізкімі;
  • усім, каму цікавая псіхалогія каммунікацыі.

Калі? 15 лютага, 19.00-20.00

Дзе? Цэнтр «ZenFish» (г.Мінск, вул. Чапаева, 3)

Неабходна папярэдняя рэгістрацыя: https://goo.gl/forms/ijcHtbvmCnLRIinn1

Колькасць месцаў абмежаваная, вітаецца free donation.