Лекцыя пра шкоду пластыку, паслухаць якую карысна ўсім

Усіх ахвотных (і неабыякавых да экалогіі) запрашаюць на лекцыю Марыі Сумы, эксперткі па zero waste, супрацоўніцы Ecoidea.by.

Калі: 1 чэрвеня 2019 года, 16-17:00.
Дзе: прастора ОК16, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16).

Цэнтральная тэма лекцыі: пластык – мясцовая праблема глабальнага маштабу.

Удзельнікі лекцыі абмяркуюць:

  • чаму праблема пластыка глабальная і масштабная, хоць часам і непрыкметная?
  • дзе шукаць праблему?
  • чаму важна выбіраць шматразовыя альтэрнатывы звыклым рэчам замест аднаразовых?
  • чаму перапрацоўка нас не ўратуе?
  • у чым ужо маюць поспех беларусы, а над чым яшчэ трэба папрацаваць?

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-клясы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспэртаў на тэмы экалёгіі, гендэру, сьмяротнага пакараньня, правоў чалавека, мовы і культуры.