Лекцыйная праграма “Першы крок” у Мазыры

Адукацыйная праграма «Першы крок» у г. Мазыры ладзіць серыю ўводных лекцый у розных галінах прафесійнай дзейнасці. Дасведчаныя практыкі-эксперты ў розных сферах дзейнасці, сярод якіх IT, фатаграфія, лічбавая графіка, сацыяльнае прадпрымальніцтва, журналістыка, інклюзіўныя праекты і інш., праводзяць інтэрактыўныя ўводныя лекцыі ў прафесію для ўсіх зацікаўленых.

Падчас лекцый, удзельнікі змогуць:

  • атрымаць інфармацыю аб прафесіі, шляхах самаадукацыі, магчымасцях для развіцця ў абраным кірунку;
  • ацаніць асаблівасці, перавагі і недахопы абранай прафесіі праз досвед прафесіяналаў;
  • самім пераўвасобіцца ў эксперта;
  • атрымаць кансультацыю пра пошук працы або стажыроўкі ў абраным кірунку.

Умовы:

Лекцыі ладзяцца штотыднёва па суботах. Уваход платны5 BYN. Удзел для дабрачынных арганізацый бясплатны.