Лепшы тэхнічны ўнівер Эстоніі вітае здольных студэнтаў!

Талінскі тэхнічны ўніверсітэт прапануе шмат стыпендый для выдатных студэнтаў з усяго свету.

Да ўдзелу запрашаюцца бакалаўры і магістры розных спецыяльнасцей. Якіх менавіта? Поўны пералік можна даведацца па спасылцы.

Талінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1918 годзе. Дагэтуль ён з’яўляецца адзіным тэхнічным універсітэтам у Эстоніі – вядучай навучальнай установай краіны ў галіне машынабудавання, бізнэсу і дзяржаўнага кіравання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • добры ўзровень ангельскай мовы.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анлайн-заяўка;
  • CV;
  • дыплом бакалаўра з адзнакамі або школьны атэстат;
  • матывацыйны ліст;
  • копія пашпарта;
  • моўны сертыфікат.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя цалкам пакрывае кошт навучання.

Дэдлайн – 1 траўня 2017 года.