Лепшыя нямецкія кароткаметражкі на Short Export – 2018
- 10.10.2018
- Іншае

- усе ахвотныя
- Беларусь, Мінск
- 11 і 15 кастрычніка 2018, а 19:00
- нямецкая, руская
- 15.10.2018
- adukacyja.info
У трынаццаты год свайго існавання праграма SHORT EXPORT зноў адпраўляецца ў падарожжа з неверагодна свежымі фільмамі.
Супрацоўніцтва паміж AG Kurzfilm, German Films, Гётэ-інстытутам у Ліёне, KurzFilmAgentur з Гамбурга і міжнародным фестывалем кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране, як і ў мінулыя гады, прывяло да стварэння першакласнай праграмы кароткаметражнага кіно з Нямеччыны.
Гледачоў чакае падборка з шасці фільмаў, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць кароткага метра ў Германіі. Фільмы з калекцыі гэтага года апавядаюць аб нечаканых сустрэчах і іх наступствах, пра пошукі і знаходкі.
Short Export – 2018: Made in Germany – праект Інстытута ім. Гётэ ў Мінску, які праходзіць у кааперацыі з культ. цэнтрам «Корпус». Праграму могуць браніраваць Гётэ-інстытуты і менеджэры Фонду ім. Роберта Боша ва ўсім свеце, а таксама іх партнёрскія арганізацыі.
Інфалінія:
+375 (44) 418-20-21
Больш інфармацыі шукай на афіцыйных старонках мерапрыемствы ў Facebook i ВКонтакте