Лета і Палерма. Палерма і лета

Унiверсiтэт Палерма запрашае на 10 летнюю школу па міграцыі, правах чалавека і дэмакратыі.

Перыяд – з 20га па 24га чэрвеня 2016 года. Лакацыя – Палерма, Італія.

Запрашаюцца бакалаўры, магістры і маладыя спецыялісты па профільным накірунку (міграцыя, мабільнасць, бежанцы).

Заняткi ў школе будуць факусавацца на жыцці ў выгнаннi ў разнастайных аспектах. Галоўная мэта на бягучы год – разгледзець разнастайныя палiтыкi i практыкi, якiя тым цi iншым чынам уплываюць на жыццё бежанцаў i перасяленцаў.

Важны акцэнт будзе нададзены дыскусiям з нагоды бягучага мiграцыйнага крызiсу ў Еўропе, Мiжземнамор’i i суседнiх краiнах.

Летняя школа 2016 забяпечыць аналiз тэарытычна-метадалагiчнага, прафесiйнага i практычнага разумення праблем вымушанага перасялення i жыцця ў выгнаннi праз абмеркаванне прыкладных даследванняў, эмпiрычных дадзеных i тэарытычных абгрунтаванняў (сацыялогiя, антрапалогiя, геаграфiя, палiталогiя, фiзiялогiя).

Галоўныя тэмы летняй школы:

  • глабальная мабільнасць і карані сённяшняга міграцыйнага крызісу;
  • адказнасць суседніх краінаў у адносінах да міграцыйнага крызісу;
  • вымушаная міграцыя і жыццёвы досвед “транзітных” грамадстваў;
  • гендар і асаблівасці ўзросту мігрантаў;
  • расповеды, перажыванні мігрантаў;
  • палітыкі і практыкі інтэграцыі.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за рэгістрацыю складае 200 еўра. Таксама ёсць магчымасць атрымаць жыллё па спецыяльных коштах.

Дэдлайн – 30 сакавіка.

Падрабязнасці шукайце, калі ласка, на сайце.