Лета, валанцёрства, замак
- 29.03.2017
- Валанцёрства
- моладзь ад 18 да 30 гадоў
- Мір
- 15 ліпеня - 5 жніўня 2017
- ангельская, беларуская, руская
- 01.06.2017
- belau.info
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “БелАЮ” і замкавы комплекс “Мір” запрашаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў у археалагічны міжнародны летнік “Замкі Беларусі”.
Калі: 15 ліпеня – 5 жніўня 2017 г.
Дзе: Мір, Беларусь.
Умовы ўдзелу:
- археалагічныя работы будуць выконвацца на валанцёрскай аснове;
- неабходна самастойна даехаць да месца прызначэння;
- ёсць невялікі ўнёсак – 20 рублёў.
Наўзамен удзельнікі атрымаюць незабыўны археалагічны і міжкультурны досвед, культурную і адукацыйную праграму, афіцыйны сертыфікат аб удзеле.
Асноўная праца будзе ісці на тэрыторыі палаца князёў Святаполк-Мірскіх канца 19 – пачатку 20 стст.
Каб далучыцца да каманды, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы. Дэдлайн – 1 чэрвеня 2017 года.
Больш падрабязнасцей можна даведацца па тэлефоне +375 29 552 75 98 (Анастасія Мінкевіч) ці е-адрасе minkevich@belau.info.