Лета з карысцю разам з Human Lab

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на праграму Human Lab – каб разам з ментарскай камандай прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Калі: лета – восень 2о19 года.
Працягласць: 3 месяца.
Дзе: Мінск.

У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:

  • пагружэнне ў сусвет Human Constanta;
  • базавыя веды (прынцыпы, метады, інструменты працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);
  • індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);
  • распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.

Каму будзе цікава?

Актыўным людзям, якія гатовы займацца да 10-ці гадзін у тыдзень на працягу 3 месяцаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 ліпеня, 23:59.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.