Летні інстытут у Сан-Дыега

Летні інстытут Хансэна, прысвечаны лідарству і міжнароднаму супрацоўніцтву, запрашае студэнтаў з усяго свету.

Калі: 29 чэрвеня-25 ліпеня 2017 года.
Дзе: Сан-Дыега, ЗША.

Інстытут збярэ матываваных студэнтаў з краінаў, якія развіваюцца, і дасць ім магчымасць пераняць веды і досвед экспертаў пра канфліктныя рэзалюцыі і сацыяльнае прадпрымальніцтва.

Мэта праграмы – стварыць міжнародную супольнасць маладых стыпендыятаў, якія змогуць выкарыстаць летні досвед як фундамент для старэння сяброўства і ўзаемапаразумення дзеля мірнай будучыні.

Удзельнікаў чакаюць сесіі цім-білдзінгу, публічных выступленняў, перамоваў, медыяцый і сумеснай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў не з ЗША:

  • быць студэнтам, які скончыў мінімум два гады навучання, альбо выпускніком з прафесійным інтарэсам у галіне міжнародных дачыненняў, дыпламатыі, міжнароднага эканамічнага развіцця ці падобных;
  • узрост – 20-25 гадоў на 1 ліпеня 2018-га;
  • дэманстраваць лідарскі патэнцыял;
  • мець падцверджанне добрага валодання ангельскай мовай.

Прэферэнцыі будуць мець студэнты, якія ніводнага разу не былі ў ЗША.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў падчас праграмы, трансфер да месца ўсіх актыўнасцей. Таксама пераймаюцца транспартныя выдаткі на пералёт, медыцынскую страхоўку і візу.

Як падацца

Зарэгістравацца для падачы заяўкі неабходна па спасылцы. Разглядаць заяўкі пачнуць толькі пасля таго, як міне дэдлайн. Вынікі стануць вядомыя ў сряэдзіне сакавіка.

З пытаннямі можна звяртацца па е-адрас blamb@sandiego.edu альбо пашукаць адказы тут.

Дэдлайн – 9 студзеня 2017 года.