Летні кэмп па сацыяльных “правільнасцях”

Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных абвяшчае набор удзельнікаў першага летніку “From Social Wrongs to Social Rights”.

Перыяд: 18 – 25 ліпеня. Месца: Сербія.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў;
  • паходжанне за краін-чальцоў Еўрапейскай Рады, Беларусі ці Косава;
  • зацікаўленасць у тэматыках сацыяльных правоў, моладзевай працаўладкаванасці, адукацыі, даступнай сістэмы аховы здароўя, зялёная палітыкі і палітыкі антыдыскрымінацыі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы:

FYEG забяспечвае ўдзельнікаў месцам для пражывання, харчаваннем і візай, а таксама пакрывае 70% выдаткаў на транспарт.

Запланаваная колькасць удзельнікаў – 60. Дэдлайн падачы заяўкі – 30 мая (а поўначы па СЕТ).

Па усіх пытаннях звяртайцеся да Гіо Мегрелішвілі праз project.assistant@fyeg.org.