Летні кэпм у Берліне для актывістаў-утапістаў

30 маладых актывістаў-утапістаў запрашаюцца на міжкультурны кэмп Youthopia Activist Camp у Берліне.

Калі: 21-31 ліпеня 2019 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.

Удзельнікі будуць займацца пытаннямі дэмакратыі, устойлівасці і роўнасці.

Мэта кэмпу – даць моладзі правільныя інструменты для палітычных і сацыяльных пераменаў, якія могуць быць рэалізаваныя ў супольнасці кожнага з удзельнікаў. У міжнародных камандах удзельнікі распрацуюць 10 інавацыйных праектаў, накіраваных на пазітыўныя змены ў дэмакратыі, устойлівасці, роўнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-28 гадоў;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • грамадзянства любой краіны свету.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 10 красавіка 2019 года.