Летні трэнінг ад «Вясны»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» запрашае да ўдзелу ўдзел у трэнінгу «Правядзенне адвакацыйных кампаній».

Лакацыя — Мінск. Перыяд — 18-19 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА, грамадскія актывісты з Мінска і рэгіёнаў.

Двухдзённы трэнінг будзе прысвечаны атрыманню патрэбных кампетэнцый у працы над прадстаўленнем і абаронай патрэб грамадскіх груп для наступнага іх задавальнення (а менавіта гэта і будзе мецца на ўвазе пад паняткам  адвакацыя). Другая важная мэта мерапрыемства – напрацоўка патрэбных партнёрскіх сувязяў калег і аднадумцаў з розных гарадоў Беларусі.

Сустрэча дасць магчымасць:

  • зразумець розніцу ў панятках “лабіраванне”, “адвакатаванне”, PR-кампанія;
  • прааналізаваць заўважныя, значныя для грамадства і ў рознай ступені паспяховыя кампаніі адвакатавання ў Беларусі за апошнія некалькі год (сферы ў фокусе ўвагі: экалогія, нацыянальная мова і культура, правы студэнтаў і інш).
  • атрымаць навыкі па мапаванні патрэб супольнасцяў, а таксама кола партнёраў;
  • навучыцца выбіраць адпаведныя сродкі для дасягнення мэтаў і працы з партнёрамі.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна: да 10 чэрвеня ўключна даслаць заяўку на адрас Zmicier.salauyou@gmail.com . Абраныя ўдзельнікі атрымаюць пацверджанне аб удзеле 11  чэрвеня.

 

Глядзіце таксама: