Летнік для (будучых) юрыстаў па правах бежанцаў

II Летняя школа па правах бежанцаў будзе арганізавана УВКБ ААН сумесна з МГА «Развіццё» («Evolutio») з мэтай прыцягнення цікавасці студэнтаў-юрыстаў да пытання абароны правоў бежанцаў, а таксама падрыхтоўкі маладых спецыялістаў, якія плануюць у далейшым працаваць у сферы абароны правоў чалавека і гуманітарных пытанняў.

Летняя школа прадставіць агляд міжнародных стандартаў прававой абароны асоб, якія шукаюць прытулак, і бежанцаў, асаблівасцяў працэдуры вызначэння статусу бежанца ў Рэспубліцы Беларусь і працэдуры ў адпаведнасці з мандатам УВКБ ААН, юрыдычнага кансультавання, а таксама аспекты міжнароднага і нацыянальнага рэгулявання пытанняў безграмадзянства.

Асобныя лекцыі будуць чытаць супрацоўнікі УВКБ ААН, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў, НДА і запрошаныя лектары замежных універсітэтаў. Летняя школа пройдзе ў інтэрактыўным фармаце, які мае на ўвазе актыўны ўдзел студэнтаў.

Калі: 26 – 30 жніўня 2019 г.
Дзе: Мінск

Тэрмін прыёму заявак: да 25 траўня. Заяўку неабходна запоўніць па спасылцы. Рашэнні будуць абвешчаныя 25 чэрвеня.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

Студэнты юрыдычных спецыяльнасцяў беларускіх універсітэтаў.

Працоўная мова:

Руская і англійская (патрабуецца валоданне ангельскай мовай у дастатковай ступені для разумення лекцый і ўдзелу ў абмеркаваннях)

Працэс падачы заявак:

Просім прыняць да ўвагі, што колькасць удзельнікаў абмежаваная. Заяўкі ад удзельнікаў I-й Летняй школы разглядацца не будуць.

Выдаткі:

Арганізатары аплочваюць навучальныя матэрыялы, кава-паўзы і абеды. Іншагароднім удзельнікам будзе аплочвацца праезд да Мінска (па Беларусі), харчаванне і пражыванне.