Летнік па міграцыі ў Тбілісі

Міжнародная летняя школа па міграцыі запрашае цікаўных удзельнікаў у Грузію.

Калі: 30 чэрвеня – 6 ліпеня 2019 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Весці лекцыі будуць міжнародныя акадэмічныя эксперты з міграцыйнай абсерваторыі Оксфардскага ўніверсітэта, універсітэта Сэсекса, школы эканомікі Сарбонскага ўніверсітэта, Дунайскага ўніверсітэта Крэмс, Амстэрдамскага ўніверсітэта, універсітэта Лейдана і Маастрыхцкай вышэйшай школы кіравання і ICMPD. Таксама яны часова стануць настаўнікамі для ўдзельнікаў.

У асноўным лекцыі будуць тычыцца наступных пытанняў:

  • увядзенне ў вывучэнне міграцыі;
  • міграцыя і развіццё;
  • міграцыя і эканоміка;
  • успрыманне мігрантаў;
  • міграцыйнае заканадаўства;
  • міграцыйныя дадзеныя.

Летнік прапануе міждысцыплінарныя акадэмічныя і арыентаваныя на даследаванні лекцыі, семінары і праекты па пытаннях, звязаных з міграцыйнай сітуацыяй і міграцыйнай палітыкай у ЕС, Усходнім суседстве ЕС і ва ўсім свеце. Навучанне будзе суправаджацца даследаваннямі, практычнымі заняткамі і інтэрактыўнымі дыскусіямі. У агульнай складанасці ў летняй школе змогуць узяць удзел да 75 студэнтаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны вывучаць міграцыю, журналістыку, СМІ, міжнароднае права, міграцыйнае права, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, сацыяльныя і палітычныя навукі;
  • прымаюцца заяўкі як ад студэнтаў/к, так і ад маладых спецыялістаў;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

Для ўдзелу неабходна прадставіць (на ангельскай мове) наступныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • CV;
  • сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання ангельскай мовай (калі ёсць);
  • рэкамендацыйны ліст. Дакументы прымаюцца на электронную пошту summerschool@icmpd.org.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць  удзельнікам і ўдзельніцам на бясплатнай аснове пражыванне і харчаванне, таксама аплочваюць транспартныя выдаткі. Рэгістрацыя ў летняй школе – бясплатная.

Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.

Паводле by.odb-office.eu