Летнік па правах чалавека Human Camp на Берасцейшчыне

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на летні праваабарончы творчы лагер па тэме правоў чалавека і недыскрымінацыі Human Camp 2018.

Калі: Заезд 23га ліпеня пад вечар (панядзелак) і да абеду 28га ліпеня (субота). года.
Дзе: Берасцейшчына.

Пра што?

Human Camp – гэта пяцідзённы лагер на Берасцейшыне, дзе будуць навучаць правам чалавека і недыскрымінацыі метадамі нефармальнай адукацыі.

Цягам 5 дзён удзельнікам прапануецца:

  • пазнаёміцца з праваабаронцамі з шматгадовым практычным досведам;
  • даведацца базавыя паняткі правоў чалавека;
  • разабрацца ў аспектах недыскрымінацыі;
  • прапампавацца ў тэме правоў замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама ў тэме інфармацыйных свабод;
  • пакрэатывіць з творчымі людзьмі на тэму правоў чалавека;
  • навучыцца рабіць майстар-класы для бежанцаў і бежанак;
  • пазнаёміцца з аднадумцамі і патусіць на прыродзе.

Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая цікавіцца правамі чалавека і гатовая будаваць недыскрымінацыйнае грамадства разам, дапамагаць бежанцам/кам). Перавага будзе аддавацца удзельнікам і ўдзельніцам з Брэсцкага рэгіёну.

Фінансавыя ўмовы

Ежа, жытло і праезд – за арганізатарамі.

 Як падацца

Запоўніце анкету да 2 ліпеня ўключна. Таксама арганізатары просяць дадаць кароткую матывацыю ў фармаце відэа, чаму вы жадаеце ўзяць удзел – можна дадаць спасылку/файл ў анкету альбо даслаць на е-адрас info@humanconstanta.by.

Да 7 ліпеня будзе вядома пра вынікі адбору.