Летнік пра зяленыя каштоўнасці і дзеянні

1-4 жніўня на Балдуку пройдзе летнік прысвечаны Зялёным каштоўнасцям і Зялёным дзеянням, які арганізуе моладзевае крыло Belarusian Young Greens Партыі Зялёных.

Калі вам не ўсе адно, што адбываецца вакол, калі вас цікавіць Зялены рух і яго каштоўнасці і нават калі вы не ведаеце аб гэтым нічога, але хацелі б разабрацца, то смела далучайцеся!

Большая частка ўдзельнікаў — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Калі вы не ўпісваецеся ў гэтыя рамкі, але вельмі матываваныя — не саромейцеся запоўніць анкету, арганізатары гатовыя абмяркоўваць выключэнні.

 

Што можна будзе зрабіць на летніку?
  • Паразважаць пра самыя вострыя глабальныя выклікі сучаснасці.
  • Даведацца, як сусветны Зялёны рух рэагуе і працуе з гэтымі выклікамі на розных узроўнях.
  • Разгледзець каштоўнасці Зялёнага палітычнага руху і суаднесці іх са сваімі ўласнымі каштоўнасцямі.
  • Абмяркаваць як усё гэта тычыцца Беларусі і нас саміх.
  • Падумаць над магчымымі сумеснымі дзеяннямі.

Падрабязнасці пра летнік можна знайсці тут. 

Дэдлайн падачы заявак: 15 ліпеня 2019