Летнія курсы па нямецкай мове ад DAAD

DAAD прапануе ўніверсітэцкія летнія курсы ў Нямеччыне для замежных студэнтаў і выпуснікоў вну.

Калі:2019.
Дзе: Нямеччына.

Курсы доўжацца мінімум 18 працоўных дзён па 25 гадзін на тыдзень. Яны могуць быць арганізаваныя дзяржаўнай ці прызнанай дзяржавай універсітэтамі ці моўнымі школамі.

Мэта праграмы – дапамагчы студэнтам і выпускнікам палепшыць узровень валодання нямецкай мовай і веды пра культуры краіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам/студэнткай праграмы бакалаўрыяту альбо магістратуры;
  • скончыць мінімум два гады (ў бакалаўрыяце);
  • валоданне нямецкай мовай на ўзроўні А2.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 950 еўра. Таксама арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі і аплочваюць медыцынскую страхоўку.

Дэдлайн – 1 снежня 2018 года.

Больш падрабязнасцей тут.