Летнія майстэрні ў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае на ІІІ Летнюю школу.

Калі: 1 – 12 ліпеня 2019 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Пры падтрымцы дасведчаных настаўнікаў удзельнікі змогуць праявіць сябе і свае здольнасці ў адной з шасці майстэрняў:

Вынікам Летняй школы стане агульная адкрытая сесія 12 ліпеня, на якой слухачы кожнага з напрамкаў прадставяць свае індывідуальныя і калектыўныя творчыя праекты. Аўтары лепшых праектаў у рамках Летняй школы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2 ці 3 ступені, якія могуць быць дададзеныя ў партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў пры паступленні ў ЕГУ.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у Летняй школе платны, кошт розны для кожнай майстэрні. Удзельнікам афармляецца бясплатная віза на тэрмін правядзення Летняй школы ЕГУ.

Дэдлайн падачы заявак — 10 траўня.