Летнія школы ў Нямеччыне: інжэнеры, творцы, навукоўцы і спартсмены

Летнія школы ўніверсітэта прапануюць кароткатэрміновыя інтэнсіўныя праграмы навучання, разлічаныя на замежных студэнтаў, даследчыкаў і выкладчыкаў.

Калі: 23 чэрвеня – 21 ліпеня 2018 года.
Дзе: Касэль, Нямеччына.

Модулі летніх школ:

  • інжынерны модуль
  • культурны модуль
  • нана модуль
  • спартыўны модуль.

Кожны ўдзельнік можа выбраць 1 модуль, паўдзельнічаць у 2 семінарах і наведаць моўныя курсы. Можна выбраць любы модуль па сваім меркаванні, нават калі спецыяльнасць не адпавядае выбранаму модулю.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • неабходны матывацыйны ліст, рэкамендацыі.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання 2190€, але ўніверсітэт прапануе стыпендыі. Стыпендыя аплачвае кошт навучання, пражывання і двухразовае харчаванне.

Неабходныя для стыпендыі дакументы:

  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендацыйны ліст ад выкладчыка або лектара;
  • запоўнены бланк заяўкі;
  • CV;
  • копія з ацэнкамі (з перакладам на ангельскую мову);
  • вынікі аднаго з тэстаў на ўзровень валодання англійскай мовай (TOEFL, IELTS або іншы).

Усе дакументы неабходна адсканаваць і адправіць у фармаце pdf на isu@uni-kassel.de.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 сакавіка 2017 года

Паводле ODB Brussels.