Летняя акадэмія для зацікаўленых «лічбавымі» пытаннямі

The College of Europe Natolin Campus, the German Marshall Fund of the United States (GMF) і the Polish-American Freedom Foundation (PAFF) абвясціў прыём заявак на ўдзел у пятай Варшаўскай Еўрапейска-Атлантычнай летняй Акадэміі (WEASA).

Калі: 2-15 ліпеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.

Сёлетні кангрэс будзе факусавацца на пытанні «Лічбавая супольнасць: бяспека, інфармацыі і эканоміка».

Мэта WEASA 2017 — пазнаёміць удзельнікаў роляй лічбавага кампанента, які з кожным годам набірае большую вагу ў галіне бяспекі, інфармацыі, эканомікі.

Акадэмія будзе факусавацца на наступных пытаннях:

  • лічбавыя медыі;
  • новыя формы распаўсюду інфармацыі ў свеце дэмакратычных працэсаў;
  • глабальная дыгіталізацыя ў эканамічных сектарах і карысць ад яе развіцця;
  • уздзеянне лічбавых інструментаў і метадаў на інфармацыйнае асяроддзе;
  • выклікі кібербяспекі для дзяржаўнага і недзяржаўнага сектароў.

Праграма ўключае заняткі, якія пазнаёмяць удзельнікаў з пытаннямі лічбавага грамадства і сацыяльных медыяў, лічбавай эканомікі, кібербяспекі, стратэгічнай камунікацыі, журналістыкі фактаў.

Акадэмія запрашае ўдзельнікаў са сфераў публічнага адміністравання, навуковых колаў, СМІ і арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з наступных краін: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны;
  • працаваць аналітыкам, дарадчыкам, дзяржаўным службоўцам, журналістам, спецыялістам у прыватным сектары ці НДА;
  • цікавіцца пытаннямі еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў, дзяржаўных трансфармацый, трансатлантычнай супрацы, кібербяспекі, лічбавых медыяў, лічбавай эканомікі.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн — 19 лютага 2016 года.

Падрабязнасці тут.

 

Глядзіце таксама: