Летняя палітычная школа ад АБСЕ

Летняя школа па палітычных партыях і дэмакратыі ад АБСЕ (Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе) пройдзе ў Польшчы 19-25 жніўня 2019.

Для каго: даследвальнікі, практыкі, грамадскія лідары са сферы палітычных партый, выбараў, дэмакратыі і блізкіх накірункаў.

Асноўныя мэты школы:

  • заюяспечыць навучанне і абмеркаванне шырокага кола аналітычных перспектыў у вывучэнні палітычных партый, сістэм партый, выбараў і дэмакратыі;
  • стварыць мульціназыянальны форум для маладых навукоўцаў і практыкаў для крытычнага абмеркавання іх даследвальніцкіх праектаў;
  • падрыхтаваць даследвальнікаў да патрабаванняў і крытэраў міжнародных акадэмічных выданняў, заахвоціць іх публікаваць свае працы ў акадэмічных часопісах;
  • дапамагчы практыкам зразумець галоўныя акадэмічныя вынаходжанні адносна палітычных партый і прасоўвання дэмакратыі;
  • стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне партый, партыйных сістэм, выбараў і дэмакратыі і заахвоціць даследвальнікаў і практыкаў браць удзел у такім узаемадзеянні.

Фінансавыя ўмовы: выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. Удзельнікі і ўдзельніцы самастойна аплачваюць дарожныя выдаткі (у невялікай колькасці ўдзельнічаючых таксама ёсць магчымасць атрымаць кампенсацыю гэтых выдаткаў на конкурснай падставе).

Дэдлайн: 31 траўня

Калі: 19-25 жніўня 2019

Дзе: Варшава, Польшча

Падрабязнасці і падача заяўкі тут.