Летняя праграма ад University of Pennsylvania

University of Pennsylvania запрашае навучэнцаў і выпускнікоў школ да ўдзелу ў інтэнсіўнай летняй праграме.

Перыяд – 2-22 ліпеня 2017 года.

Праграма ўяўляе сабой інтэнсіўны курс з эксперыментальнымі метадамі навучання. Яно будзе складацца з лекцый, дыскусій у групах, працы ў групах, у лабараторыях і экскурсій цягам дня з панядзелку па пятніцу.

Выкладчыкамі летняй школы будуць супрацоўнікі і выкладчыкі University of Pennsylvania.

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 класаў ці выпускнікі школ.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • добрыя рэкамендацыі;
  • вялікая колькасць пазакласных інтарэсаў.

Як падацца

Падаць заяўку можна толькі анлайн. Для гэтага неабходна:

  • запоўніць аплікацыю;
  • напісаць эсэ;
  • узяць выпіску з адзнакамі;
  • атрымаць рэкамендацыйны ліст;
  • прадставіць вынікі тэсту на веданне ангельскай (TOEFL ці IELTS);
  • аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак (75$).

Аб’ём эсэ – да 400 слоў. У ім неабходна апісаць атрыманую адукацыю, напісаць, ці адпавядаюць адзнакі кандыдата яго здольнасцям. Таксама неабходна пазначыць пазакласную дзейнасць: працу валанцёрам, спартыўныя дасягненні, падарожжы, працу – і апісаць мэты кандыдата (акадэмічныя і асабістыя), як навучанне па летняй праграме паўплывае на іх дасягненне.

Дэдлайн – 15 траўня 2017 года.

Падрабязней на сайце.