Летняя праграма ў Аўстрыі

The International Institute Applied Systems Analysis запрашае даследчыкаў з усяго свету на летнюю праграму.

Інстытут даследуе глабальныя праблемы, якiя цi надта маштабныя, цi вельмi складаныя для адной краiны цi адной акадэмiчнай установы. З 1977 года 3-месяцовая праграма iнстытута прапаноўвае таленавiтым маладым вучоным, чые навуковыя iнтарэсы супадаюць з бягучымi даследваннямi IIASA, магчымасць паглыбіцца ў міжнародную навуковую супольнасць.

Да ўдзелу запрашаюць маладых вучоных з вопытам даследванняў, прыкладна роўным predoctoral-узроўню (па-нашаму, аспірантуры).

З чэрвеня па жнiвень 2016 года запрошаныя ўдельнiкi будуць працаваць пад кiраўнiцтвам навуковага кола IIASA па адмысловай даследчай праграме. Лакацыя – Лаксенбург (Аўстрыя).

Асноўныя напрамкi даследванняў:

  • аналiз прыкладных сiстэм;
  • энергiя;
  • эвалюцыя i экалогiя;
  • мэнэджмент экасiстэм;
  • змяншэнне забруджвання паветра i парнiковага эффекту;
  • глабальнае насельнiцтва i iнш.

Патрабаваннда кандыдатаў:

  • вопыт даследчай працы, прыкладна роўны predoctoral-узроўню;
  • прапанова даследчага праекту, якi суадносiцца з праграмай iнстытута па любому з напрамкаў;
  • здольнасць працаваць незалежна, а таксама супрацоўнiчаць з iншымi вучонымi;
  • выдатная ангельская  мова, здольнасць наладзіць стасункi з навуковым асяроддзем;
  • магчымасць удзельнiчаць у праграме увесь тэрмін.

Як падацца

Заяўка падаецца анлайн наступнымi крокамi:

  • уваход у сiстэму i рэгiстрацыя (iмя, e-mail-адрас, сакрэтнае пытанне);
  • запаўненне аплiкацыйнай формы (у тым лiку даследчыя iнтарэсы, CV, матывацыя, iмёны двух рэферантаў);
  • перасылка формы-заяўкi.

Дэдлайн – 11  студзеня 2016 г.

Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.