Летняя школа ад БАСС з прыемнымі наступствамі

Братэрства арганізатарў студэнцкага самакіравання БАСС запрашае студэнтаў на трохдзённую летнюю школу студэнцкага лідарства.

Перыяд – 24-26 чэрвеня 2016 года. Лакацыя – вуліца Старынаўская, 15, Мінск.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія навучаюцца на 1-4 курсах беларускіх ВНУ.

У выніку і падчас семінара ўдзельнікі…

  • навучацца пісаць праекты з дапамогай метада Logical Framework Approach;
  • пройдуць бліц-трэнінгі па развіцці сілы волі, канфлікталогіі, стварэнні ілюстрацый у праграмах Adobe, фішках SMM (прасоўванне у vk, instagram, fb і г.д.);
  • атрымаюць адрасныя запрашэнні на міжнародныя абмены і візіты па тэме студэнцкага самакіравання, трэнінгі і семінары БАСС і яго партнёраў з Італіі, Фінляндыі, Нямеччыны, Украіны, Нарвегіі, Польшчы, Літвы і іншых.

Фінансавыя ўмовы

Усе ўдзельнікі забяспечваюцца хачаваннем, а тыя, хто прыедуць з іншых гарадоў, – пражываннем і кампенсацыяй квіткоў за праезд.

Трэнеры:

  • Сяргей Варанкевіч – мэнэджар нацыянальных і міжнародных праектаў, курс бізнэс-адміністравання МВА of Bremen City University of Applied Sciences;
  • Алег Лялік – стваральнік і кіраўнік “Цэнтра кіравання часам”;
  • Дар’я Ланге – мастак-ілюстратар, вэб-дызайнер;
  • Крысціна Мурашова – інтэрнэт-маркетолаг, коўч па SMM.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць заяўку і распавесці пра семінар на сваёй старонцы ў ВК.

Дэдлайн – 21 чэрвеня 2016 года.