Летняя школа для хімікаў у Чэхіі

Студэнты, якія вывучаюць хімію, запрашаюцца на летнюю школу ў Чэхію на цэлы месяц.

Калі: 7 ліпеня – 6 жніўня 2019 года.
Дзе: Пардубіцэ, Чэхія.

Тэматыка школы – смарт-кіраванне і жыццё як хімія.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства любой краіны свету;
  • вучыцца на 1-4 курсах універсітэту;
  • вывучаць такія дысцыпліны, як хімія, хімічныя тэхналогіі, матэрыялазнаўства;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць 28 стыпендый, якія цалкам аплочваюць кошт навучання, пражывання і харчавання. Удзельнікі, якія не атрымаюць стыпендыю, мусяць заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Для гэтага папярэдне неабходна напісаць матывацыйны ліст на адну з тэмай: Smart Governance ці Life is Chemistry.

Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.