Летняя школа FYEG 2017: запрашэнне да падрыхтоўчай каманды

Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных запрашае далучыцца да міжнароднай каманды па падрыхтоўцы летняй школе 2017 “Smash Borders, Build Solidarity”.

Калі: падрыхтоўчы перыяд – травень-ліпень, летняя школа – 25 ліпеня – 3 жніўня 2017 года.
Дзе: Нямеччына.

Тэма летняй школы 2017: міграцыя і інтэграцыя ўцекачоў.

Каму будзе цікава: моладзевым актывістам і работнікам, якім цікавы такія тэмы, як правы уцекачоў і зялёныя кашоўнасці.

Галоўныя абавязкі падрыхтоўчай каманды:

  • актыўны ўдзел ва ўсіх анлайн-сустрэчах (травень-чэрвень);
  • удзел у афлайн-сустрэчы (9-11 ліпеня);
  • падрыхтоўка абвесткі і адбор удзельнікаў;
  • падрыхтоўка праграмы семінара;
  • запрашэнне спікераў, экспертаў, трэнераў і партнёраў;
  • дапамога з прасоўваннем мерапрыемства;
  • удзел непасрэдна ў мерапрыемстве, а таксама ў сустрэчы напярэдадні мерапрыемства і пасля яго (23 ліпеня – 5 жніўня);
  • дапамога ў складанні справаздачы па мерапрыемству (жнівень-кастрычнік).

Што атрымаюць удзельнікі:

  • навыкі працы ў міжнародным асяроддзі;
  • вопыт па арганізацыі моладзевых праектаў – падрыхтоўка, правядзенне, справаздача;
  • знаёмства з зялёнымі каштоўнасцямі і працай FYEG;
  • глыбокае веданне міграцыйнай палітыкі;
  • магчымасць развіць лідарскія здольнасці;
  • шмат працы і вяселля.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • адказнасць;
  • выдатныя арганізацыйныя навыкі, а таксама навыкі працы ў камандзе;
  • быць адданым мэтам праекта;
  • ведаць прынцыпы нефармальнай адукацыі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, арэнду працоўнай прасторы, праезд і візу.

Дэдлайн падачы заяўкі – 3 траўня 2017 года, 00:00 (СЕТ).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.