Летняя школа Лятучага ўніверсітэта

Лятучы ўніверсітэт запрашае сяброў супольнасці і ўсіх зацікаўленых на сёмую летнюю школу.

Калі: 30 чэрвеня – 3 ліпеня 2017 года.
Дзе: хутар “Шаблі“.

У праграме Летняй школы традыцыйна запланавана некалькі фарматаў працы і камунікацыі:

  • пленарныя даклады і дыскусіі, дзе адбываецца агульнае абмеркаванне тэмы школы;
  • “адкрытая кафедра” — магчымасць кожнаму з удзельнікаў Летняй школы прапанаваць усім астатнім сваю тэму для дыскусіі, прэзентацыі, лекцыі ці майстар-класа. “Адкрытая кафедра” будзе арганізавана па прынцыпе баркэмпа: удзельнікі заяўляюць гатоўнасць правесці дыскусію, семінар, лекцыю, майстар-клас і г.д.
  • клубная прастора і культурна-спартыўна-забаўляльная праграма — магчымасць разнастаіць вольны час рознымі формамі камунікацыі, гульні, перфомансу, адкрытая для творчага самавыяўлення і вольнай камунікацыі прастора (увечары).

Летнік будзе адбывацца на вядомым хутары Шаблі. Таму ўмовы будуць даволі аскетычныя: намёты ці падлога/матрацы/раскладушкі пад дахам.

Фінансавыя ўмовы

Асабісты ўнёсак будзе складаць 40 даляраў (у бел.рублях па курсе, за ўсе чатыры дні летніка).

Як падацца

Каб заявіцца на ўдзел у летніку, неабходна запоўніць рэгістрацыйную заяўку.

Дэдлайн – 15 чэрвеня!

Па дадковых пытаннях звяртайцеся да Тацяны Вадалажскай па пошце flyuniby@gmail.com, +375296754625.