Летняя школа па ацэнцы ў Кішынёве

EvalYouth ECA сумесна з офісам па ацэнцы UNFPA запрашае маладых прафесіяналаў і пачаткоўцаў з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказа на летнюю школу па маніторынгу і ацэнцы STEP INto Evaluation Profession.

Калі: 30 ліпеня – 2 жніўня 2018 года.
Дзе: Кішынёў, Малдова.

Падчас школы ўдзельнікі атрымаюць базавыя веды і навыкі па тэорыі і прынцыпах ацэнкі праграм / практаў.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў;
  • ацэншчыкі, якія маюць да 5 гадоў прафесійнага досведа;
  • нядаўнія выпускнікі вну, якія зацікаўленыя тэмай ацэнкі.

Каб стаць удзельніка праграмы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку і даслаць рэзюмэ на е-адрас evalyouth.eca@gmail.com.

Працоўная мова школы – руская.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны, аднак удзельнікі самі мусяць аплаціць праезд і пражыванне. Ёсць таксама шанец атрымаць стыпендыі.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.

Дэдлайн – 10 чэрвеня 2018 года.