Летняя школа па біялагічных даследаваннях у Аўстрыі
- 28.01.2019
- Летнікі

- студэнты
- Аўстрыя
- 28 чэрвеня - 30 жніўня 2019
- ангельская
- 31.01.2019
- training.vbc.ac.at
Венскі біялагічны цэнтр запрашае студэнтаў бакалаўрыяту да ўдзелу ў летняй школе, удзел у якой таксама возьмуць дасведчаныя даследчыкі.
Калі: 28 чэрвеня – 30 жніўня 2019 года.
Дзе: Вена, Аўстрыя.
Праграма чакае студэентаў з усіх краінаў светы.
Біялагічны цэнтр – гэта месца для даследаванняў у галіне біялагічных навук, у цэнтры працуюць навукоўцы з 65 краінаў свету.
Патрабаванні да кандыдытаў
- скончыць як мінімум два курсы праграмы бакалаўрыяту ці адзін год – магістратуры;
- мець досвед правядзення даследаванняў;
- мець выдатную паспяховасць;
- валодаць ангельскай мовай.
Неабходныя дакументы
- сертыфікат аб залічэнні ў ВНУ або ведамасць з адзнакамі за апошні акадэмічны год;
- кандыдаты, якім неабходна прад’явіць доказ залічэння ў ВНУ на наступны акадэмічны год, павінны таксама мець заяву з пералікам праграм, якія будзе вывучаць студэнт;
- калі мова дакументаў не англійская або нямецкая, неабходна зрабіць пераклад на ангельскую ці нямецкую;
- CV або матывацыйны ліст.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць пражыванне, транспартныя выдаткі, медыцынскую страхоўку, а таксама выплочваюць стыпендыю 1400 еўра за ўвесь перыяд.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 31 студзеня .
Глядзіце таксама: