Летняя школа па біялогіі ў Аўстрыі

460

Студэнты-бакалаўры, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Біялогія”, запрашаюцца падаваць заяўкі на ўдзел ў летняй школе.

Працягласць: 30 чэрвеня – 31 жніўня 2017. Месца: Відзень, Аўстрыя.

Праграма школы складаецца з наступных кампанентаў:

  1. Даследчы праект. За кожным удзельнікам будзе замацаваны чалец факультэта. Можна абіраць даследчы праект з вялікай колькасці тэм: малекулярная біялогія, неўралогія, імуналогія, біяінфарматыка, РНК, біялогія ствалавых клетак і біяхімія. Малады навуковец будзе праводзіць эксперыменты, аналізаваць дадзеныя, генерыраваць ідэі і абмяркоўваць іх вынікі разам са сваім куратарам.
  2. Серыя лекцый. Летняя школа ў Венскім бяцэнтры складаецца таксама і з серыі лекцый прафесарска-выкладчыцкага складу. Тэматыка: апошнія адкрыцці і ўжо ўкаранёныя метады ў адпаведнай вобласці – малыя рэгуляторныя РНК, клеткавае дзялення і іншае.
  3. Навуковы сімпозіум. Летняя школа завяршаецца навуковым сімпозіумам. Кожны навуковец прадставіць свой праект студэнтам і выкладчыкам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца студэнтам бакалаўрыяту (мінімум 2 гады ва ўніверсітэце да 30 чэрвеня) ці магістрантам (мінімум 1 год);
  • даследчы вопыт;
  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Кожны ўдзельнік атрымае стыпендыю памерам 1400 еўра. Таксама арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, медыцынскую страхоўку, праязны білет па Вене, пералёт у дзве стараны і ўдзел у разнастайных мерапрыемствах.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студеня 2017.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.