Летняя школа па даследаваннях рака

Магістранты запрашаюцца да ўдзелу ў летняй лабараторнай школе DKFZ Summer Internship па даследаваннях рака.

Калі: 1 жніўня – 30 верасня 2018 года.
Дзе: Гайдэльберг, Нямеччына.

Студэнты Школы будуць два месяцы працаваць ў лабараторыі DKFZ (Deutsches Krebsforschungszentrum), удзельнічаць у перадавых даследаваннях, якія звязаны з ракам, і ўзаемадзейнічаць з вядучымі навукоўцамі ў вобласці, а таксама з іншымі студэнтамі з усяго свету.

Падчас стажыроўкі студэнты возьмуць удзел у асноўны курсе інтэрнатуры, які ўключае семінары па развіцці прафесійных здольнасцей, навыкаў навуковай прэзентацыі і камунікацыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца па праграме магістратуры і з’яўляцца магістрантам цягам летняй школы;
  • мець амбіцыі і прагу да працы ў лабараторыі;
  • быць у стане прыняць удзел у поўнай стажыроўцы.

Як падацца?

Заяўка падаецца праз электронную сістэму на ангельскай мове. Да заяўкі трэба далучыць наступныя дакументы (PDF на ангельскай):

  • пацверджанне аб навучанні ў магістратуры;
  • транскрыпт;
  • дыплом аб сканчэнні бакалаўрыяту;
  • рэкамендацыйны ліст (акадэмічны).

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.