Летняя школа па фармакалогіі ў ЗША

Студэнты са ўсяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў 10-тыднёвай праграме “Summer Undergraduate Research in Pharmacology”.

Калі: 30 траўня – 4 жніўня 2018 года.
Дзе: ЗША.

Кожнае лета, на працгу 35 гадоў, Факультэт фармакалогіі Case Western Reserve University арганізуе даследчую праграму, якая накіравана на далучэнне студэнтаў да асноўных лабараторных даследаванняў. 10-тыднёвая праграма часткова спансуецца Амерыканскім таварыствам фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • навучаца ва ўніверсітэце;
  • прайсці прынамсі адзін лабараторны курс;
  • папярэдні досвед правядзення незалежнага лабараторнага даследавання не патрабуецца;
  • перавага аддаецца студэнтам малодшых ды старэйшых курсаў.

Фінансавыя ўмовы

Для ўсіх удзельнікаў будзе арганізавана пражыванне ды харчаванне, таксама будзе выдана стыпендыя ў памеры да $3,000.

Дэдлайн падачы заяўкі (сумесна з рэкамендацыйнымі лістамі) – 31 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.